Annuario Pontificio

Annuario Pontificio (італ.: «Пантыфікальны Штогоднік») — статыстычны штогоднік, які выдаецца ў Ватыкане на італьянскай мове з 1912 года царкоўнымі ўладамі Рымска-Каталіцкай Царквы. Annuario Pontificio змяшчае спіс і падрабязную інфармацыю пра ўсіх афіцыйный асоб і тэрытарыяльныя установы Рымска-Каталіцкай Царквы. Annuario Pontificio публікуе падрабязную статыстыку пра кожную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку за мінулы год. У статыстыцы ўказваецца назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рымска-Каталіцкай Царквы, ардынарый гэтай царкоўнай структуры, яе афіцыйны адрас і кантактныя даныя, а таксама іншая разнастайная статыстыка, якая тычыцца колькасці духавенства, маснаства і колькасці вернікаў.


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search